9 Мая паводле традыцыі сустрэчы пакаленняў праходзяць ля галоўных абеліскаў, на плошчах і мемарыялах ва ўсіх кутках нашай краіны. У сталіцы - горадзе-героі Мінску - эпіцэнтрам падзей 9 Мая стане плошча Перамогі. У рамках акцыі "Беларусь памятае" да манумента і Вечнага агню ўскладуць кветкі. Удзел у цырымоніі возьме Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Прамую трансляцыю Белтэлерадыёкампанія пачне ў 11:00.
На прамую сувязь з нашай студыяй выходзіць Святлана Лук'янюк (прамое ўключэнне).













