Прамая трансляцыя святочнага богаслужэння на тэлеканале Беларусь 1

4 мая 2013

Вялікая Субота. Дзень цішыні. Ужо гэтай ноччу мільёны праваслаўных вернікаў па ўсім свеце звернуцца адно да аднаго з галоўнымі словамі Хрыстос Уваскрэсе! А пакуль - час спакою і чакання. Самы строгі дзень Вялікага посту вернікі праводзяць з малітвай і асаблівым пакаяннем. Ва ўсіх беларускіх храмах гэтай раніцай прайшлі богаслужэнні, і зараз ідзе падрыхтоўка да самай значнай - перадвелкіоднай літургіі.


Наш карэспандэнт Аляксандра Драгун зараз знаходзіцца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы (прамое ўключэнне).


Дзверы сабора заўсёды адчынены для вернікаў, тым больш у такі дзень. Трапіць у храм можна, хоць  з кожнай хвілінай людзей становіцца ўсё больш і больш. Нягледзячы на пахмурнае надвор'е і дождж, некаторыя вернікі стаяць на вуліцы. Вернікі прыносяць на асвячэнне велікодную трапезу - кулічы і яйкі, каб ужо заўтра паставіць іх на стол. Вось-вось павінны выйсці свяшчэннікі, якія здзейсняць гэты абрад. А пакуль мы іх чакаем, нагадаем, што сённяшні дзень - Вялікая Субота для вернікаў гэты  і журботны, і радасны час: Ісус Хрыстос ляжыць у труне, яшчэ не настала Уваскрэсенне, але ўжо ўсё напоўнена перадвелікоднай радасцю. 


 Чытанні і спевы ў гэты дзень прысвечаны вялікаму святу. У Вялікую Суботу вернікі завяршаюць апошнія падрыхтоўкі да Вялікадня і ўсёй сям'ёй ідуць з малітвай у храмы свайго горада.


На працягу дня праваслаўныя хрысціяне прычашчаліся. Малітвай і шчырым пакаяннем выкупалі прабачэнне за зробленыя грахі, каб з чыстым сумленнем і светлымі думкамі сустрэць адзін з самых галоўных хрысціянскіх святаў.


Час велікодных урачыстасцяў - гэта не толькі нямая малітва і асабістае перажыванне свята, але і перыяд богаўгодных спраў. Паводле традыцыі хрысціяне дзеляцца з дзецьмі, пазбаўленымі прытулку і бацькоўскай апекі, асвячонымі кулічамі і яйкамі. Царкоўныя асобы дастаўляюць велікодную трапезу ў дзіцячыя дамы і прытулкі.


 Толькі лепш паспяшацца прыехаць сюды, таму што людзей  нават за час нашага прамога ўключэння стала значна больш.  І гэта, нягледзячы на тое, што велікодную трапезу  ў гэтыя хвіліны асвячаюць ва ўсіх храмах сталіцы, але, тым не менш, большасць   вернікаў ужо паводле традыцыі  прыехалі  менавіта ў Свята-Духаў кафедральны сабор. Разыходзіцца многія не маюць намеру, таму што праз некалькі гадзін менавіта тут пачнецца самая галоўная служба - Светлая Велікодная ютрань і Боская літургія.


І паводле традыцыі прамую трансляцыю святочнага богаслужэння са Свята-Духава кафедральнага сабора будзе весці тэлеканал Беларусь 1. Пачатак у 23.55.