Прамая трансляцыя з Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў 21:45 на "Беларусь 1"

24 декабря 2015

Святую імшу ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску ўзначаліць архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прамую трансляцыю ў 21.45 пакажа тэлеканал "Беларусь 1".

Сёння католікі ўсяго свету рыхтуюцца адзначыць адно з самых галоўных царкоўных святаў - Раство Хрыстова. Святкаванню папярэднічае перыяд адвенту. У Куццю на ўрачыстую вячэру збіраецца ўся сям'я, але толькі пасля таго, як на небе ўзыдзе першая зорка. Святочныя набажэнствы пройдуць сёння ў каталіцкіх храмах краіны. Святую імшу ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску ўзначаліць архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прамую трансляцыю ў 21.45 пакажа тэлеканал "Беларусь 1".