Прамая тэлефонная лінія прайшла сёння ў Мінаблвыканкаме

18 мая 2015

На пытанні жыхароў цэнтральнага рэгіёна адказваў Сямён Шапіра. Сярод найбольш вострых тэм - паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў, дадатковыя рэйсы аўтобусаў, правядзенне каналізацыі і электрычнасці. Каб больш дэталёва разабрацца ў складаных пытаннях, губернатар абмяркоўваў іх з прадстаўнікамі мясцовай улады.

За гадзіну старшыня Мінаблвыканкама прыняў чатырнаццаць тэлефонных зваротаў. Большасць пытанняў датычылася жыллёвай тэмы.