Прамая тэлефонная лінія прайшла сёння ў сталічнай мэрыі

24 января 2015

Прамая тэлефонная лінія прайшла сёння ў сталічнай мэрыі. На пытанні грамадзян адказаў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Сярод узнятых мінчанамі тэм - квадратныя метры для шматдзетных сем’яў, камунальныя плацяжы і новыя пешаходныя дарожкі.

Самыя злабадзённыя праблемы вырашацца ў найбліжэйшы час. Жыхары кватэры па вуліцы Несцерава скардзяцца на цвіль у пакоях. Спадзяюцца, што ў Мінгарвыканкаме ім дапамогуць.

Зваротаў наконт умоў жылля было найбольш. У тых, хто не змог абмеркаваць з прадстаўнікамі ўлады сваё пытанне сёння, ёсць магчымасць датэлефанавацца ў наступныя выхадныя. На прамую лінію выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.