Прагучалі першыя залпы маштабных сумесных вучэнняў Захад-2013

20 сентября 2013
Пачаліся манеўры, якія дазволяць убачыць абароназдольнасць беларускай арміі, а таксама тое, наколькі зладжана могуць дзейнічаць саюзнікі ў выпадку ўзнікнення пагроз суверэннай і рэгіянальнай бяспекі. Размах, з якім праходзяць вучэнні, а гэта каля 13 тысяч вайскоўцаў і найноўшае ўзбраенне, тлумачыць увагу, якая прыкавана да падзей на палігонах. За кожным рухам салдат і машын назіраюць запрошаныя замежныя эксперты. Самі ж краіны-ўдзельніцы сцэнарыі праходзяць самыя розныя, з улікам апошніх падзей у свеце, і, перш за ўсё, на Блізкім Усходзе і Сірыі. Зразумела, у першы дзень вучэнняў гаварыць аб выніках рана, а вось першыя ўражанні ўжо ёсць.

Аб іх раскажа Юрый Шаўчук.

Сумесныя стратэгічныя вучэнні Беларусі і Расіі Захад-2013 афіцыйна стартавалі на беларускай зямлі, нягледзячы на тое, што актыўная фаза манеўраў яшчэ толькі наперадзе. Вайскоўцы саюзнай дзяржавы ўжо занялі свае баявыя пасты, як на беларускіх, так і на расійскіх палігонах.

Зараз сумесныя войскі ажыццяўляюць пошук і блакіраванне ўмоўных дыверсійна-разведвальных груп. Таксама на дзяжурства заступілі і ракетчыкі. На дадзены момант яны ахоўваюць ад ворага, паводле сцэнарыя вучэнняў, стартавыя пазіцыі. Але ўжо ў найбліжэйшы час асабістаму складу рэактыўнага дывізіёна 336-ай брыгады трэба будзе правесці і баявыя пускі снарадаў. Менавіта ў гэты момант на палігоне Абуз-Лясноўскі пад Баранавічамі і пачнецца кульмінацыя манеўраў.

Сумесныя вучэнні праводзяцца пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі і начальніка генштаба Узброеных Сіл Расіі. Дарэчы, за правядзеннем фінальнага этапу практычных дзеянняў войскаў па запрашэнні беларускага боку на вучэнні прыбудуць назіральнікі ад Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Гэтая адкрытасць яшчэ раз даказвае абарончы характар манеўраў Захад-2013.

Юрый Жадобін, Міністр абароны Беларусі: Гэтыя дасягненні і дазваляюць павысіць эфектыўнасць Узброеных Сіл. У справе кіравання нацыянальнай бяспекі і захаваць тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Беларусі. А таксама гэта дазволіць практыцы апрабаваць абарону Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Завершацца сумесныя вучэнні 26 верасня, ну а за дзень да гэтага фінішную рысу пераадолеюць манеўры КСАР АДКБ Узаемадзеянне-2013, якія сёлета ўпершыню праходзяць на фоне беларуска-расійскіх вучэнняў. Асноўны акцэнт сёлета будзе зроблены менавіта на падрыхтоўку кантынгенту дзяржаў - удзельніц АДКБ.

Усяго на працягу 6 дзён у манеўрах удзел прымуць амаль 13 тысяч вайскоўцаў, пры гэтым салдат з Беларусі будзе большасць - каля 10 тысяч. 350 адзінак бронетэхнікі, 70 танкаў, звыш 50 самалётаў і верталётаў таксама будуць задзейнічаны ў рамках вучэнняў Захад-2013.