Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячы

25 июля 2017

Пажарная служба Беларусі адзначае знакавую дату. Менавіта ў гэты дзень 164 гады таму ў Мінску з'явілася першая пажарная часць.

Сёння ратавальнікі вызваляюць людзей не толькі з полымя. За жыццё яны змагаюцца на вадзе, на вышыні і нават пад зямлёй. Аб прафесіяналах, у якіх няма выхадных, - у наступным рэпартажы.

Праца ў ратавальнікаў пачынаецца з гулам сірэны, дабегчы да адзення і апрануцца трэба ўсяго за 30 секунд.

Тут жа ў ратавальніка-навічка здарыўся піт-стоп - апрануць дыхальны апарат разам з балонам хутка не атрымаецца. На шчасце, побач было каму прыйсці на дапамогу.

Трапіць жа з агню ў полымя ратавальнікі могуць у спецыяльных цеплаўстойлівых даспехах - супрацьпажарны скафандр на некалькі дзясяткаў секунд стане шчытом ад полымя тэмпературай больш як 800 градусаў.