Провады ваеннаабавязаных, прызваных на зборы, прайшлі ў Мінску

8 марта 2023

У Мінску прайшлі провады ваеннаабавязаных, прызваных на зборы. Падрыхтоўка афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат запасу ў адпаведнасці з распараджэннем Генштаба Узброеных Сіл Беларусі пачалася 6 лютага. Асабісты склад прызваны для ўдасканалення навыкаў. І, як адзначылі ў ваенным ведамстве, пры правядзенні баявога зладжвання вайскоўцы запасу, а гэта спецыялісты сувязі і тылу, пры выкананні практычных задач паказалі высокія веды і навыкі.

Лепшым вайскоўцам запасу прысвоілі чарговыя воінскія званні, уручылі граматы і каштоўныя падарункі.