Правесці выхадны з дзецьмі ў школе запрашаюць і бацькоў

13 февраля 2017

Навучальныя ўстановы Мінска і вобласці цяпер фарміруюць расклады заняткаў не толькі з панядзелка па пятніцу, але і на шосты школьны дзень. Кожны вучань можа самастойна выбраць: развіваць творчыя здольнасці ў гуртках ці падцягнуць веды па прадмеце. Правесці выхадны з дзецьмі ў школе запрашаюць і бацькоў.

Алена Янур, маці вучаніцы Петкавіцкай сярэдняй школы: "Я працую 5 дзён на тыдзень, усе суботы мы практычна тут, ходзім на кансультацыі да настаўнікаў, удзельнічаем у спартыўных гульнях".

Галіна Гапанькова, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама: "З 2012 года ў нас арганізавана даступнасць настаўнікаў для дзяцей і бацькоў. Карыстаюцца папулярнасцю гурткі робататэхнікі, новае сёлета - клас-хор".

Праграма шостага школьнага дня - індывідуальная для кожнай установы. У першую чаргу на гэты дзень перанесены факультатыўныя заняткі, каб разгрузіць школьны тыдзень.