Праверка прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў ППС і АМАПа

1 сентября 2015

Праверка прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў патрульна-паставой службы і АМАПа ўчора пачалася ў Беларусі. Цырымонія адкрыцця агляду-конкурсу адбылася на Кургане Славы. Удзельнікам спаборніцтваў трэба прайсці вельмі суровыя выпрабаванні як у асабістым, так і камандным заліку. Гэта пераадоленне паласы перашкод, хуткаснае манеўраванне на аўтамабілі, стральба, веданне законаў, медыцынская падрыхтоўка.

У конкурсе возьмуць удзел каманды з усіх абласцей і сталіцы. Пераможцы паедуць дахаты на новым УАЗе - гэта галоўны прыз спаборніцтваў. Сярэбраныя і бронзавыя прызёры атрымаюць камп'ютарную тэхніку. Узнагароды прадугледжаныя і для тых, хто выявіць свой прафесіяналізм у асабістых заліках.