Праверка баявой гатоўнасці. Ракетныя войскі супрацьстаяць умоўнаму праціўніку

22 июля 2019

У Беларусі сёння раніцай пачалася праверка  баявой гатоўнасці ракетных войскаў. Здзейсніць марш у прызначаны раён і выканаць вучэбна-баявыя задачы  на адным з беларускіх палігонаў - такая задача  стаіць  перад ракетчыкамі. 

Гэтая праверка з'яўляецца адным са складальнікаў планавых заняткаў па баявой гатоўнасці, якія пройдуць ва Узброеных сілах з 23 па 26 ліпеня.