Праверка боегатоўнасці ўвайшла ў актыўную стадыю

23 марта 2020
Раптоўная праверка боегатоўнасці Узброеных сіл  увайшла ў актыўную фазу. У маштабным комплексным вучэнні  возьмуць удзел 6 тысяч чалавек і 200  адзінак узбраення, у тым ліку новыя шматцэлевыя самалёты Су-30 СМ. Войскі ўжо занялі зыходныя пазіцыі і рыхтуюцца выканаць любую баявую задачу. Такога роду экзаменацыя - гэта не толькі ацэнка ўзроўню падрыхтаванасці войскаў, але і адна з мер рэагавання на шматнацыянальныя манеўры НАТА  ля  нашых межаў. 

Cумесна  з пагранічнікамі адпрацаваныя пытанні ўзмацнення вызначаных участкаў дзяржмяжы.  У вучэнні будуць прымяняцца  такія віды ўзбраення,  як супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты, артылерыя, рэактыўныя сістэмы залпавага і авіяцыя,  у тым ліку новыя самалёты Су-30СМ.

Віктар Хрэнін, Міністр абароны Беларусі: "Праверка праводзіцца на фоне няпростай ваенна-палітычнай і стратэгічнай сітуацыі. Ідзе мілітарызацыя Еўропы, павялічваецца састаў груповак войскаў і колькасць узбраення, расце інтэнсіўнасць вучэнняў на тэрыторыі сумежных краін. Самым маштабным з іх за апошнія 25 гадоў стане "Абаронца Еўропы - 2020". Для яго правядзення толькі на тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі засяроджана звыш 11 тысяч чалавек асабовага складу і каля 800 адзінак розных сістэм узбраення. Нягледзячы на заявы еўрапейскага камандавання ЗША аб скарачэнні колькасці ўдзельнікаў, а таксама адмене чатырох сумежных вучэнняў з-за ўспышкі каранавіруса, кіраўніцтва НАТА цалкам не адмовілася ад яго правядзення. Павінен падкрэсліць, што такая ваенная актыўнасць ля межаў краіны не стала для нас нечаканасцю".

Міністр абароны таксама падкрэсліў: усе манеўры Беларусь праводзіць выключна на сваёй тэрыторыі, транспарэнтна і адкрыта для суседзяў.