Свой прафесіяналізм прадэманстравалі і вайскоўцы 19-га механізаванага падраздзялення. У рамках кантрольных заняткаў асабісты склад знішчыў умоўнага праціўніка супрацьтанкавай ракетай і кіраваным снарадам. Пехацінцы з пастаўленай задачай справіліся, за што атрымалі высокую ацэнку сваёй баявой гатоўнасці.
Аляксандр Вальфовіч, камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання УС Беларусі:
"З атрыманай задачай падраздзяленням брыгады неабходна было здзейсніць марш сваім ходам з пункта "Заслонава" на барысаўскі палігон. Працягласць маршруту склала больш як 100 кіламетраў для гусенічнай тэхнікі і дзесьці 100-120 кіламетраў для колавай тэхнікі. У адпаведнасці з планам праверкі, камандзіру брыгады пастаўленая задача правесці кантрольныя заняткі па агнявой падрыхтоўцы з падраздзяленнем брыгады. У цэлым, хачу сказаць, што падраздзяленні паказваюць нядрэнныя навыкі. Цвёрдая, добрая адзнака".
Адзначу, што дадзенае мерапрыемства праходзіць у зімовых умовах. Гэта дазваляе на справе праверыць як тэхніку, так і навыкі асабістага складу.













