Праца пад напружаннем: чым жывуць падземныя артэрыі сталіцы? Хто яны - таемныя жыхары метро - і што адбываецца тут уначы? Сёння ў эфіры "Беларусь 1" новы выпуск прэм'ернага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Адзін дзень". Вечар чацвярга правядзём з Сяргеем Плотнікавым - самым узроставым машыністам мінскай падземкі, раскажам тонкасці прафесіі і цікавыя факты з жыцця метро. Які ён - дзень машыніста метрапалітэна з 36-гадовым стажам? Новую серыю праграмы "Адзін дзень" глядзіце сёння на першай кнопцы адразу пасля "Панарамы".
Правядзём "Адзін дзень" з машыністам метрапалітэна
23 июля 2020













