Працягнуць руку дапамогі - лад жыцця

23 января 2014

Сапраўдная марозная зіма ўмацоўвае свае пазіцыі. Паводле словаў сіноптыкаў, моцны мінус пратрымаецца да канца тыдня. А гэтай ноччу будзе да мінус 25. І хоць на работу сталічных камунальных службаў надвор'е значна не паўплывала, ёсць тыя, каму ў маразы не абысціся без дапамогі.



Аляксей Кандраценка прадоўжыць.


У любы час і ў любым месцы. Працягнуць руку дапамогі для гэтых аўтамабілістаў - нават не хобі, а лад жыцця. Для гэтага на ўзбраенні машына і радыёстанцыя. Так працуе 7 мінскі аўтаканал - людзі розных прафесій, аб'яднаныя адной ідэяй: заўсёды быць на сувязі і своечасова дапамагчы.


Медыцынская дапамога і гарачы абед. У цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва людзі без пэўнага месца жыхарства не рэдкія госці. Апошнім часам і ўвогуле зачасцілі. Ведаюць: тут знойдуць і прытулак, і дапамогу. А для тых, каму сюды ісці далёка, сацыяльныя работнікі разам з медыкамі аб'ядноўваюцца ў сацыяльны патруль.


Цёплае аддзенне, прадукты харчавання і гарбата. Той мінімум, які складае сацыяльны патруль. Для людзей, у якіх няма дома, гэта не проста маленькія радасці, а жыццёва неабходныя рэчы.


Аўтобус суправаджае міліцыя. Унутры машыны бяздомным можна і пагрэцца, і паабедаць. За гэта адказваюць валанцёры беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.


Такім чынам аўтобусы сацыяльнага патруля кожны дзень курсіруюць па ўсіх раёнах сталіцы.


У найбліжэйшыя дні маразы толькі ўзмоцняцца, таму клопату ў сацработнікаў і валанцёраў будзе яшчэ больш. Зрэшты, добрую справу можа зрабіць кожны. Галоўнае, заўважыўшы, што камусьці патрэбная дапамога, не прайсці міма.