Супрацьстаянне небяспечнай хваробе

7 февраля 2016

На гэтым тыдні сацсеткі напоўніліся фатаграфіямі рук. Хэштэгі простыя і зразумелыя кожнаму "мы можам я магу" "мова рук" і "Сусветны дзень барацьбы супраць раку". Гэты вялікі сусветны флешмоб - самы просты спосаб выказаць падтрымку. Беларусы таксама далучыліся. А вось лічба. У нашай краіне на першай і другой стадыях раку вылячэнне набліжаецца да 100%. Адзін з трэндаў - лячэнне стваловымі клеткамі і нават вырошчванне штучных органаў.

Улада Карніцкая пра супрацьстаянне небяспечнай хваробе.

Каля сотні аперацый за дзень, тысячы выратаваных жыццяў і без перабольшання мільёны людзей з надзеяй нават там, дзе, здавалася б, месцы для яе не засталося. Гэта не сухія лічбы справаздач, гэта рэальнасць для лепшых медыкаў краіны, якія кожны дзень змагаюцца з самай страшнай хваробай стагоддзя.

Толькі вось такіх ювелірных аперацый - выдаленне пухліны мозгу - нейрахірургі анкацэнтра ў Бараўлянах праводзяць каля тысячы за год.

Злаякасная пухліна мазжачка - гэта, па словах спецыялістаў, найбольш складаная лакалізацыя, бо побач знаходзіцца ствол галаўнога мозгу, дыхальны і сардэчны цэнтры. Таму аперацыю гэтую праводзяць пад аптычным павелічэннем з выкарыстаннем самага сучаснагае абсталявання, што практычна поўнасцю выключае магчымасць пашкоджання здаровых клетак мозгу.

Пра тое, што яе жыццю пагражае пухліну галаўнога мозгу, Галіна Зверава даведалася літаральна месяц таму. Галавакружэнне, высокі ціск і нізкі пульс - дрэнна сябе адчула жанчына дома, у Калінінградскай вобласці. Потым абследаванне і страшны дыягназ. З Расіі пацыентку ў Бараўляны прывёз сын.

Найскладаную аперацыю Галіне Зверавай ужо зрабілі.

Гэтая клініка толькі за год стала апошняй надзеяй для дзвюх тысяч замежных анкахворых. Сюды едуць у асноўным з СНД. Гэта і зразумела: лячэнне ў некалькі разоў таннейшае, чым у бальніцах за мяжой. А ў прафесіяналізме ўрачоў і тэхналогіях не саступае ніводнай клініцы свету. Медыкі прызнаюцца: паспяваць за інавацыямі апошнім часам нялёгка (метады лячэння і дыягностыкі ў свеце кардынальна мяняюцца кожныя пяць гадоў), але магчыма.

Падрабязна вывучаюць ракавую клетку ў лабараторыі канцэрагенезу. Па сутнасці тут вызначаецца яе генетычны фонд і магчымасць перадачы захворвання ў спадчыну. Для гэтага трэба ўсяго толькі ўзяць пробу ў пацыента. Ужо пасля ўсіх даследаванняў усе вынікі бачныя на маніторы.

А яшчэ дзякуючы такім даследаванням і ў свеце, і ў нашай краіне з'яўляюцца лекі, здольныя змагацца з пэўнымі мутацыямі генаў. Другі важны напрамак - скрынінг і ранняя дыягностыка. Нават на другой стадыі ўрачы даюць амаль 100-працэнтную гарантыю вылячэння. Праўда, каля 20% беларусаў рэгулярна не абследуюцца, а значыць медыкі і надалей будуць сутыкацца з трэцяй і чацвёртай стадыямі раку. А гэта заўсёды вельмі складаныя аперацыі з поўным або частковым выдаленнем жыццёва важных органаў. У такіх выпадках пацыенту могуць дапамагчы, напрыклад, стваловыя клеткі. Яны спрыяюць рэгенерацыі тканкі. Над методыкамі іх імплантацыі зараз працуюць даследчыкі.

Плануюць урачы перасадзіць пацыенту пасля аперацыі па выдаленні пухліны і штучны орган.

Гэта і ёсць штучныя органы або іх часткі. Зараз тут ствараюць трахею. Эксперымент на пачатковай стадыі, але калі ён будзе паспяховы, праект стане імпартазамяшчальным. Акрамя таго тут жа зараз працуюць над стварэннем вакцыны супраць раку. Яна павінна прымусіць імунную сістэму чалавека самастойна змагацца супраць анкалагічнага захворвання.