Супраць грыпу ў Мінску прышчэплена ўжо больш за 360 тысяч чалавек

20 октября 2015

Масавая вакцынацыя насельніцтва пачалася ў сталіцы 1 кастрычніка. У гэтым сезоне засцерагчы ад грыпу і сезонных вірусных інфекцый плануецца 40% мінчан. У першую чаргу прышчэпка неабходная дзецям і дарослым, якія маюць хранічныя захворванні або паталогіі, пажылым, цяжарным жанчынам, медыкам, прадаўцам і студэнтам – тым, хто кантактуе з вялікай колькасцю людзей. Гэтыя катэгорыі вакцынуюць бясплатна.