У Беларусі хочуць разгарнуць рэйкавую вайну

13 октября 2020

"Горад засынае… Прачынаецца мафія!" Гэту фразу з вядомай дарослай гульні ўзялі на ўзбраенне не вельмі дарослыя і па ўсёй бачнасці не самыя інтэлектуальныя з тых, хто пратэстуе. Сутнасць простая - вымотваць беларусаў, якія вечарам вяртаюцца дахаты, перакрыццём дарог, падпальваннем пакрышак і іншымі дыверсіямі. Праўда, крыміналу тут больш, чым палітычнай барацьбы.

Чаму так адбылося? Давайце акінем поглядам апошнія месяцы. У БЧБ-пратэсту зусім адсутнічае гісторыя перамог. Уся іх дзейнасць - гэта правал за правалам. Правал начнога бліцкрыгу пасля дня галасавання. Правал з забастоўкамі. Правал у пошуках лідара - усе ўцяклі за мяжу. А потым правал іміджу і мірных шэсцяў.

Чым жа кампенсуюць малую колькасць палітычныя карлікі - гучнасцю крыкаў і радыкалізмам. А каб заставацца на плаву інфармацыйнага парадку дня, яны выбралі экстрэмізм і тэрор. І, здаецца, нават спрабуюць пускаць пад адхон цягнікі (відэа).