Праспект Незалежнасці прызнаны каштоўнасцю сусветнага маштабу

15 Лістапада 2019
Напярэдадні галоўнай магістралі краіны была прысвоена першая катэгорыя. Такое рашэнне прынята Рэспубліканскім навукова-метадычным саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Што дасць праспекту новая катэгорыя,  і якія яго шанцы трапіць пад апеку ЮНЕСКА? Рэпартаж Іны Пілевіч.

Тут, у Беларусі, у Мінску на гэтым праспекце самая вялікая колькасць гэтых ваз і урнаў на квадратны кіламетр. Яны літаральна кожныя некалькі метраў на праспекце стаяць. Такога больш нідзе не знойдзеш. Іх перафарбуюць у белы колер, як гэта было раней. Такое патрабаванне да гарадскіх улад агучыў навукова-метадычны савет  пры Міністэрстве культуры. Жоўты парушае цэльнасць і аўтэнтычнасць архітэктурнага ансамбля праспекта Незалежнасці. Бо нават ад такіх нюансаў залежыць,  ці трапіць вось Мінска ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ліквідаваць прыбудовы, кандыцыянеры, паветраводы і ўваходы, усталяваныя без узгаднення з Міністэрствам культуры. Толькі невялікі спіс работ на праспекце для мясцовых улад. Гэта звязана з тым, што гарызанталі сталіцы павысілі катэгорыю аховы з другой на першую. Многія мінчане нават і не ўяўляюць, што цяпер прапісаны ў помніку сусветнага значэння. 

Наступны крок - распрацоўка ахоўных зон і падрыхтоўка дасье для намінацыі. А яно ўражвае - ансамбль называюць узорам сталінскага ці сацыялістычнага ампіру. Гэта паняцце спалучае ў сабе некалькі архітэктурных стыляў: барока, ампір эпохі Напалеона, позні класіцызм і нават ар-дэко. Адным з найбольш цэласных ансамбляў архітэктуры ХХ стагоддзя праспект Незалежнасці стаў дзякуючы трагедыі. Пасля вызвалення Мінска галоўную магістраль краіны адбудоўвалі наноў лепшыя архітэктары СССР. Савецкія дойліды прадумвалі кожную дэталь ад ляпніны на дамах да дызайну ліхтарных слупоў. Апошнія, у сваю чаргу, упрыгожаны ўзорам нацыянальнага сімвала - слуцкіх паясоў. 

На месца ў спісе ЮНЕСКА праспект Незалежнасці прэтэндуе не поўнасцю. З 15-ці кіламетраў - толькі частка: ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі. Гэты элемент у найбольшай ступені не пацярпеў ад уварвання сучаснага дойлідства. Хутчэй за ўсё, мінскі ансамбль будзе прадстаўлены на саісканне разам з ключавымі вуліцамі Масквы, Кіева, Харкава, Берліна, Варшавы. Тэма намінацыі - сацыялістычная пасляваенная архітэктура ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.