Прасканіраваць цела чалавека за 10 секунд

8 февраля 2020
У Гродзенскай універсітэцкай клініцы ўстанавілі сучасны высокахуткасны камп’ютарны тамограф. Ён хутчэй выконвае аб'ёмныя даследаванні, прычым, без страты якасці карцінкі. Гэта асабліва важна для прыняцця рашэнняў у цяжкіх дыягнастычных выпадках. Асабліва запатрабаваным новы апарат будзе ў пацыентаў анкалагічнага профілю. Ён дапаможа знаходзіць захворванні на ранніх стадыях. 

Працаваць новы камп’ютарны тамограф будзе  тры змены. У будучыні, калі адкрыюць абласны анкалагічны дыспансер, апарат задзейнічаюць  для дыягностыкі пацыентаў з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту.