Мінулая ноч у Беларусі стала самай халоднай за гэтую зіму

11 января 2019

Месцамі ў начныя гадзіны тэмпература паветра апускалася да мінус дваццаці двух градусаў. Марозны антыцыклон, які спрыяў устанаўленню такіх халадоў, у найбліжэйшыя дні саступіць пад націскам цяпла. Заўтра ў Мінску пройдзе снег, месцамі чакаецца слабая завея і парывісты вецер. Уначы да мінус адзінаццаці, у дзённыя гадзіны - да трох градусаў марозу.

У пачатку наступнага тыдня яшчэ больш пацяплее. У начныя гадзіны ад мінус пяці да аднаго вышэй за нуль. Дзённая тэмпература - ад мінус чатырох да двух цяпла. Прагназуецца мокры снег і дождж.