Адбылася справаздачная канферэнцыя ДТСААФ

27 марта 2013
Адна з самых масавых арганізацый краіны - ДТСААФ свой 87-ы год жыцця пачынае з падвядзення вынікаў мінулай пяцігодкі і зацвярджэння вектара развіцця да 2018. Сёння на 14 з'езд ДТСААФ у сталіцу прыехалі 350 прадстаўнікі ўсіх раённых і абласных структур таварыства. Прыярытэт - выхаванне спартыўнай, здаровай моладзі.
У мінулым годзе ў нашай краіне ўпершыню з'явіўся чэмпіён Еўропы па мотаспорце, чэмпіён свету па парашутным спорце, а таксама ўладальнікі залатых медалёў па радыёспорце. За пяцігодку падрыхтавана чатырнаццаць майстроў спорту міжнароднага класа. Звыш 12 тысяч прызыўнікоў прайшлі навучанне ў ДТСААФ.
У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыні абаронных таварыстваў Расіі і Украіны - паводле іх слоў, арганізацыі нічым не адрозніваюцца: тыя ж праблемы, тыя ж мэты.
Дух саперніцтва пануе толькі на міжнародных спаборніцтвах. Так мотабалісты Украіны ўдзельнічаюць у чэмпіянаце нашай краіны, але і тут свае нюансы.
Задача на найбліжэйшыя пяць гадоў: абнаўленне тэхнікі і перападрыхтоўка метадыстаў, выкладчыкаў і трэнераў спецыялізаваных школ. ДТСААФ адказвае за 19 відаў спорту. За мінулыя пяць гадоў арганізацыя правяла больш за 10 тысяч спартыўных мерапрыемстваў і акцый, а колькасць выхаванцаў таварыства перавысіла 110 тысяч чалавек. Зацверджаная мадэрнізацыя вучэбна-матэрыяльнай і спартыўнай базы ў найбліжэйшы час павінна прыцягнуць яшчэ больш аматараў здаровага ладу жыцця.