Прайшоў другі этап праслухвання кампазіцый для цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

26 июля 2018

У Белдзяржфілармоніі сёння прайшоў другі этап праслухвання кампазіцый для цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

На конкурс паступіла 18 заявак не толькі з Беларусі, але і Малдовы, Аргенціны, Японіі. У фінал прайшлі пяць песень айчынных кампазітараў і выканаўцаў. Згодна з умовамі, працягласць твора не больш як тры хвіліны. А змест павінны адпавядаць настрою і значнасці спартыўнага форуму.

Ужо заўтра на сайце Белтэлерадыёкампаніі з'явіцца тэматычны банар, клікнуўшы на які можна азнаёміцца з фіналістамі конкурсу і іх песнямі, а таксама прагаласаваць за свайго фаварыта. Пасля грамадскага абмеркавання журы вызначыць трох пераможцаў.