Развітанне з Верай Ропат пройдзе сёння ў Мікольскім храме Свята-Елісавецінскага манастыра

30 июля 2019

Развітанне з Верай Ропат пройдзе сёння ў Мікольскім храме Свята-Елісавецінскага  манастыра ў 17:30. Пахаванне адбудецца заўтра,  у Мазыры. Адна з першых дыктараў Беларускага тэлебачання сышла з жыцця за месяц да свайго 73-годдзя. Вера Іванаўна стварала такія знакавыя праекты як "Творцы", "Майстэрня", "Арт-клуб", "Маналог", "Паэтычныя навелы", таксама працавала над тэлеспектаклямі і агучвала фільмы.