Развітанне з Алегам Молчанам пройдзе ў Белдзяржфілармоніі

1 ноября 2019

Беларусь сёння развітаецца з кампазітарам Алегам Молчанам. Адна з яго яркіх песень  "Малітва", якую спеў Уладзімір Мулявін, cтала духоўным гімнам краіны. У канцы 90-ых Молчан стаў першым музычным кіраўніком легендарнага ансамбля і зноў сабраў "Песняроў" пасля распаду. У наступным годзе планаваў правесці свой юбілейны канцэрт - 11 красавіка яму споўнілася б 55 гадоў. Зараз гэта будзе канцэрт памяці кампазітара. Грамадзянская паніхіда пройдзе ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі з 11:00 да 14:00. Пахаваюць музыканта на Маскоўскіх могілках.