Развітанне з Галінай Волчак пройдзе 29 снежня ў тэатры "Сучаснік"

27 декабря 2019
Развітанне з Галінай Волчак адбудзецца ў маскоўскім тэатры "Сучаснік" у нядзелю. Пахаваюць вядомую расійскую актрысу і рэжысёра на Новадзявочых могілках. Народная артыстка СССР, мастацкі кіраўнік тэатра "Сучаснік" пайшла з жыцця напярэдадні. Ёй было 86 гадоў. На роднай сцэне 
Галіна Барысаўна паставіла больш як тры дзясяткі спектакляў. Знаходзіўся час і для невялікіх, але яркіх кінароляў  у фільмах "Беражыся аўтамабіля", "Восеньскі марафон", "Пра Чырвоную шапачку". Спачуванне родным і блізкім Галіны Волчак накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.