Прарыў у рэгіянальнай медыцыне

3 февраля 2015

Першыя аперацыі па перасадцы сэрца і аўтатрансплантацыі лёгкага правялі брэсцкія ўрачы. Абедзве аперацыі прайшлі паспяхова. Трансплантацыя сэрца ішла каля пяці гадзін пад кіраўніцтвам спецыялістаў РНПЦ "Кардыялогія". Донарскі орган перасадзілі 35-гадоваму пацыенту. Дату аперацыі сваім другім днём нараджэння лічыць і 56-гадовы жыхар Кобрынскага раёна. Падоўжыць жыццё мужчыне дапамагла аўтатрансплантацыя лёгкага. Частку органа, пашкоджаную цяжкім захворваннем, выдалілі на аперацыйным стале, а здаровую прышылі назад. Пацыент пачуваецца добра.