Максім, які прапаў у Белавежскай пушчы, аб'яўлены ў міжнародны вышук

6 октября 2017

Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце. Нагадаем, хлопчык пайшоў у лес 16 верасня і прапаў. Некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя, што ён можа знаходзіцца ў Польшчы: дзіця неўзаметку забралася ў кабіну дальнабойшчыка і ўцякло пасля таго, як яго заўважыў вадзіцель. У паліцыі горада Седлец інфармацыю абверглі. Пошукі Максіма Мархалюка не спыняюцца і ў Белавежскай пушчы. Хлопчыка шукаюць аператыўнікі, супрацоўнікі МНС і салдаты ўнутраных войскаў.