Беларускія альпіністы, якія прапалаі на Эльбрусе, знайшліся

26 января 2018

Беларускія альпіністы, якія прапалаі на Эльбрусе, знайшліся. Гэтую інфармацыю журналістам АТН пацвердзілі ў пошукава-выратавальным атрадзе МНС Расіі. У гэтыя хвіліны турысты спускаюцца з усходняга схілу ў суправаджэнні ратавальнікаў і прыбудуць на базу прыкладна да апоўначы. Абодва альпіністы здаровыя. Аперацыя па пошуку экстрэмалаў стартавала напярэдадні адразу пасля таго, як у МНС Кабардзіна-Балкарыі звярнуліся сваякі прапаўшых альпіністаў.