Прома-прадукцыя II Еўрапейскіх гульняў ужо на вітрынах магазінаў і інфакіёскаў Мінска

15 февраля 2019

Плюшавае лісянё Лесік, яго міні-копія - бірулька, рукзакі і падушкі-падгалоўнікі.

На сувенірах - маскот, галінка папараці і алімпійскае дрэва ў яркай колеравай гаме. Да канца лютага на Клецкай швейнай фабрыцы завершаць пашыў усіх атрыбутаў мультыспартыўнай падзеі.

Тым часам на паліграфкамбінаце ў друку брэндзіраваныя блакноты, сшыткі, стыкеры, флажкі. Асартымент сувеніраў будзе пашырацца.