Пракладка тунэляў ад метро "Вакзальная" да "Кавальская слабада" завершана

18 ноября 2019
Наступная станцыя - "Кавальская слабада"! Сталічныя метрабудаўнікі поўнасцю завяршылі пракладваць левы і правы тунэлі ад "Вакзальнай" да "Кавальскай слабады". Сёння ротар іх ударнай сілы - тунэлепраходчы комплекс "Алеся" - выйшаў на паверхню з-пад зямлі. Момант  урачысты і відовішчны. Такім чынам, даўжыня перагону - 1270 метраў. Яго прайшлі без асаблівых геалагічных праблем, у тым ліку і дзякуючы мадэрнізацыі "Алесі": комплекс абсталявалі новымі канструкцыямі рэжучай прылады.

У найбліжэйшы час "Алесю" дэманціруюць і адправяць на новае месца працы. Гэта станцыя метро "Аэрадромная". Адтуль машына стартуе ў бок Каржанеўскага. Самі ж чатыры новыя станцыі трэцяй лініі сталічнай падземкі - а гэта "Вакзальная", "Юбілейная плошча", "Кавальская слабада" і "Плошча Францішка Багушэвіча" - адкрыюцца летам наступнага года.