Праходзіць традыцыйная акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей!"

5 июля 2023

Дзень 3 Ліпеня стаў падвойным святам больш чым для сотні беларускіх сем’яў. Маладыя мамы прымаюць віншаванні ад прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, дэпутатаў і дзяржаўных дзеячаў, якіх аб’яднала традыцыйнай акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей!". 

Сёння дзяржава робіць усё для таго, каб падтрымаць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта падкрэсліла спікер верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава падчас віншавання маладых мам, чые дзеці з'явіліся на свет у Дзень Незалежнасці.

У радзільным доме 6-й бальніцы Мінска самы багаты "ўраджай" - 10 немаўлят, 7 з іх - хлопчыкі. Для большасці мам гэта не першыя дзеці ў сям'і, ёсць і двайняты. Усяго ў Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы на свет з'явілася 121 дзіця. Для кожнага з іх аб'яднанне "Белая Русь" падрыхтавала падарунак у рамках традыцыйнай акцыі.

Сёлета віншавальная акцыя ад "Белай Русі" праходзіць пятнаццаты раз. Пачыналі яе ў 6-м радзільным доме Мінска. За гэты час у Дзень Незалежнасці ў беларускай сталіцы нарадзілася амаль 800 немаўлят.