Халаднавата і дажджліва будзе ў Беларусі ў гэтыя выхадныя. 14 мая пройдуць ападкі на большай частцы краіны. А ў нядзелю, 15 мая, пераважна ў паўночна ўсходніх раёнах. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць ад 4 да 11 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да +18 °C, а па поўдні да +20 °C.
Халаднаватым будзе і наступны тыдзень, але пры гэтым ападкаў стане менш. Дажджы чакаюцца толькі па паўночным усходзе краіны.













