Халаднаватае надвор’е захавацца і на выхадных

19 июня 2015

Халаднаватае надвор’е, якое ўсталявалася на гэтым тыдні ў сталічным рэгіёне, захавацца і на выхадных. Акрамя гэтага, у суботу і нядзелю чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У суботу паветра прагрэецца ад дзевятнаццаці да дваццаці чатырох, уначы ад дзевяці да чатырнаццаці градусаў цяпла. У нядзелю надвор’е не палепшыцца. Слупок тэрмометра днём апусціцца да дваццаці аднаго градуса. Начная тэмпература складзе трынаццаць градусаў цяпла.

Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Сярэдняя тэмпература паветра на гэтым тыдні была на 1-4 градусы ніжэйшай за кліматычную норму. Г.зн. надвор'е характэрнае для канца мая. Звязана гэта з тым, што паўднёвыя вятры разгарнуліся на паўночныя. І на нашу тэрыторыю паступае халодная паветраная маса з тэрыторыі Балтыйскага мора".

У пачатку наступнага тыдня характар ​​надвор'я істотна не зменіцца. Сіноптыкі прагназуюць, што сапраўднае лета вернецца да нас толькі ў апошнія дні чэрвеня.