Вытворчасць пелетаў, паддонаў і брыкету плануюць запусціць лясгасы Мінскай вобласці

11 сентября 2019

У лясгах Мінскай вобласці ў наступным годзе плануюць запусціць лінейку па вытворчасці пелетаў і паддонаў. Працэс заснаваны будзе на перапрацоўцы незапатрабаванай сыравіны. Працягнецца і мадэрнізацыя лесапільнай вытворчасці, сучасныя машыны з'явяцца ў яшчэ 8 лясгасах. Выраслі і эканамічныя паказчыкі - экспарт драўніны - на 5 %, а аб'ёмы апрацоўкі сыравіны амаль на чвэрць. Пэўныя вынікі дае і барацьба з караедамі - папуляцыя насякомага ў лясах Мінскай вобласці зменшылася ўдвая.

І сёння ж кіраўнікі лесагаспадарчай вытворчасці Цэнтральнага рэгіёна абмяркоўвалі планы на наступны год. А лепшыя прадстаўнікі прафесіі да свята атрымалі граматы і падарункі.

У Мінскай вобласці прыкладна 40 % тэрыторыі займаюць зялёныя масівы. У лясгасах сёння працуюць больш за 8 тысяч чалавек.