Вытворчасць акустычных піяніна беларускай вытворчасці адрадзілі ў краіне

5 августа 2020
Займацца музыкай зараз можна на акустычных піяніна беларускай вытворчасці. Адрадзіць у краіне выпуск гэтага інструмента - даручэнне Кіраўніка дзяржавы. Задача была пастаўлена ў прысутнасці асноўных спажыўцоў - творчай моладзі. Маладыя людзі, і гэта не сакрэт, прыярытэт дзяржавы, а, значыць, неабходна было стварыць умовы для іх рэалізацыі. Чым і заняліся распрацоўшчыкі новага фартэпіяна. 

Ніна Мажэйка пабывала на вытворчасці. 

Вытанчаны сілуэт, адборныя матэрыялы - ад фортэ да піяна. І зроблена ў Беларусі. Гэты экспанат адным сваім выглядам  "сам сябе прадае". Калісьці ў легендарным магазіне гучала музыка барысаўскага калегі, зараз жа месца заняў сучасны эквівалент "у смокінгу". 

А як гучыць - разабрацца папрасілі эксперта. Ці вытрымаў напор таленту інструмент? 

Кірыл Барташэвіч, навучэнец Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ, лаўрэат спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі: "Гук можна будзе пачуць у іншым канцы памяшкання, калі нават я буду граць яго вельмі ціха, калі пастарацца і спецыяльна пальцам пракалоць клавішу, як гавораць. Калі б я выбіраў інструмент сабе новы, то ў топ-10 піяніна "Беларусь" трапіла б".

Мадэль удасканалілі даводчыкамі. Так што страхавы выпадак не наступіць, выканаўцам нічога не пагражае. Гарантыю ж даюць як мінімум гадоў на 15. Новыя фартэпіяна ўжо занялі свае месцы ў навучальных залах - без інструментаў не застанецца ніхто. 

Даручэнне, якое Прэзідэнт курыруе асабіста. Сёння, як і ўчора, моладзь і яе патрэбнасці - у прыярытэце. Бо ад гэтага залежыць, як будзе гучаць "Беларусь" у свеце. 

Прадукт высокага попыту атрымаўся як мінімум на 50 % беларускім. У лакалізацыі мае значэнне аўтарства, а яно за нашымі майстрамі-рэстаўратарамі. Кожны малаточак і гамерштыль мацуюцца ўручную. 

Зборка інструмента праходзіць за некалькі этапаў. Але для таго, каб "Беларусь" гучала ганарліва, трэба ўкласці не толькі айчынныя камплектуючыя, але і часцінку душы. Большасць стадый вытворчасці праходзіць уручную, таму кожны з майстроў мае права пакінуць вось такі імянны аўтограф са сваімі ініцыяламі для будучых пакаленняў.

Дарэчы, Янкоўскі - прозвішча вядомае. На фабрыцы працуюць адразу некалькіх прадстаўнікоў дынастыі. Прынцып сямейнасці, які распаўсюджаны ў Еўропе, падтрымліваюць і ў нас, бо кадры вырашаюць усё. 

Вытворчасць большае штатам паступова і набірае тэмп. За 2019 год прадпрыемства выпусціла 669 інструментаў, а сёлета толькі за першае паўгоддзе выйшла 464. За колькасцю не гоняцца, акцэнт - на якасці. А інакш гучаць не можа, калі справа датычыцца цёзкі краіны.