На адным полі тут вырашылі вырасціць 23 гібрыды кукурузы. Узоры прывезлі з розных краін, таму на адной пляцоўцы можна параўнаць, якія злакі вырастаюць з беларускага і замежнага насення. Паводле слоў аграномаў, на фоне імпартных нашы ўзоры выглядаюць годна. Акрамя гэтага, айчыннае насенне больш эканамічнае чым замежнае - для сяўбы трэба ў 2 разы менш зерня.
Насенне для кукурузы ў Беларусі вырабляюць на двух заводах. Адзін знаходзіцца ў Івацэвічах. Яго магутнасць 15 тысяч тон зерня за год.













