Прагулкі на яхце, рыбалка з берага і кемпінг

16 августа 2014

Турыстычную прывабнасць адпачынку ўздоўж вадаёмаў Мінскай вобласці сёлета ацанілі дзясяткі тысяч замежных турыстаў. Найбольшай папулярнасцю ў адпачывальнікаў карыстаюцца альтанкі і юрты на беразе азёр, а таксама пракат катараў. Дарэчы, у наступным сезоне на Заслаўскім вадасховішчы будуць праводзіцца майстар-класы па парусным спорце. З пачатку лета сваю працу пачалі парк ля берагоў Дубраўскага вадасховішча і кемпінг ў Вілейскім раёне. Турыстычную навінку ўжо ацанілі больш як пяць тысяч наведвальнікаў.