На вучобу і дадому хутка і з камфортам. Сёння беларускія школьнікі працягваюць атрымліваць віншаванні да Дня ведаў. Дваццаць спецыяльных аўтобусаў адправіліся ў сельскія школы і дзіцячыя садкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. Такі падарунак - рэалізацыя сумеснага праекта Банка развіцця Рэспублікі Беларусь і Мінскага аўтамабільнага завода. Аўтобусы МАЗ абсталяваныя спецыяльнымі люстэркамі, сядзеннямі з рамянямі бяспекі і медыйным комплексам.
Праграма "Школьны аўтобус» рэалізуецца па ўсёй краіне. Такія машыны курсіруюць у сямі раёнах Мінскай вобласці.













