Праграма "Сямейны капітал"
Праграма "Сямейны капітал" прадоўжана ўказам Прэзідэнта на пяць гадоў і працуе са студзеня гэтага года. За час дзеяння праграмы было адкрыта больш як 85 тысяч дэпазітных рахункаў. Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым выкарыстанні сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай абласцях. У асноўным тыя, хто выкарыстоўвае матэрыяльную дапамогу датэрмінова, накіроўваюць яе на паляпшэнне жыллёвых умоў. І такіх 94 працэнты.
Марына Ацёменка, начальнік упраўлення Міністэрства працы і сацабароны Беларусі: "Рэалізацыя праграмы сямейнага капіталу з 2015 года паказала сваю эфектыўнасць. І трэба заўважыць, што колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі, павялічылася на 40 працэнтаў за час дзеяння праграмы "Сямейнага капіталу" ў параўнанні з папярэднім пяцігадовым перыядам. Таму, вядома, праграма свой уклад зрабіла, і тое, што ў нас сёння ўзровень нараджальнасці трэціх і наступных дзяцей знаходзіцца на такім узроўні, гэта, вядома, заслуга гэтай праграмы".
Нагадаем, такая дапамога ад дзяржавы прадугледжана для шматдзетных сямей, звяртацца па яе трэба на працягу паўгода пасля нараджэння або ўсынаўлення трэцяга і наступнага дзіцяці. Сума сямейнага капіталу - 22 з паловай тысячы рублёў. Акрамя таго, штогод назапашванні будуць індэксаваць на ўзровень інфляцыі.













