Праграма развіцця канкурэнцыі распрацоўваецца ў Беларусі

13 ноября 2019
Адкрыццё рынкаў, адыход ад бар'ераў і залішняга дзяржрэгулявання там,  дзе гэта эканамічна мэтазгодна,  - асноўныя задачы праграмы развіцця канкурэнцыі, якая распрацоўваецца зараз у Беларусі. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер  Сяргей Румас  на міжнароднай канферэнцыі па развіцці галіновых рынкаў. Форум сабраў прадстаўнікоў антыманапольных ведамстваў 15 краін. Абмяркоўваюць фармацэўтыку, гандаль, высокія тэхналогіі і заканадаўства. У Беларусі прыняты прававыя акты  па лібералізацыі бізнесу, дадатковых умовах адкрыцця сваёй справы на сяле, аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і натуральных манаполіях.

Супрацоўніцтва ў галіне канкурэнтнай палітыкі

У рамках канферэнцыі падпісаны і мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі паміж нашым МАРГ  і такім жа ведамствам з Румыніі. Чакаецца, што подпісамі сумесны дакумент змацуюць  і з аўстрыйскімі калегамі. Усяго ў скарбонцы такіх мемарандумаў з замежнымі партнёрамі больш за дзясятак.