Праграма развіцця гарадоў-спадарожнікаў Мінска "На кантролі Прэзідэнта". У сераду пасля "Панарамы"

17 декабря 2018

Ёсць прапановы па рабочых месцах і ў гарадах-спадарожніках сталіцы. Напрыклад, у Заслаўі ў наступным годзе плануюць будаўніцтва новай бальніцы, што адкрые вакансіі для сотняў чалавек. Стварыць умовы для працаўладкавання, забяспечыць камфорт для спецыялістаў і, вядома, даць жыллё. Гэтыя задачы закладзены ў праграме развіцця гарадоў-спадарожнікаў Мінска. Беларусы, якія сёння стаяць у сталічнай чарзе на паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць здабыць свае квадраты ў сатэлітах. Пры гэтым сацыяльная інфраструктура павінна адпавядаць. За лёсам мінскай агламерацыі пільна сочыць Кіраўнік дзяржавы.

Што сёння тармозіць развіццё гарадоў-спадарожнікаў, як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта? Новая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта". Глядзіце ў сераду пасля "Панарамы".