Праграма "Моладзь БелАЗа" разлічана на прыцягненне і ўтрыманне кадраў

16 июня 2019

Утрымаць і прыцягнуць новыя кадры. Прадстаўнікі кіраўніцтва БелАЗа пабывалі ў 103-й паветрана-дэсантнай брыгадзе і заахвоцілі сваіх работнікаў, якія паспяхова праходзяць там службу. Гэта пілотны праект для прадпрыемства. У будучыні прадстаўнікі аўтагіганта плануюць наведаць і іншыя часці, дзе служаць работнікі канцэрна. 

Алена Конан, начальнік аддзела ААТ "БелАЗ": "У нас працуе праграма "Моладзь БелАЗа", яна праводзіцца кожнае пяцігоддзе, дзе прапісаны ўсе льготы, усе гарантыі, якія БелАЗ дае нашым маладым супрацоўнікам. У тым ліку гэта і  гарантыя вяртання маладога  белазаўца пасля службы ва Узброеных сілах на БелАЗ".

У рамках падтрымкі маладых спецыялістаў прадпрыемства арганізуе  ўрачыстыя праводзіны ў армію, акрамя таго, пасля вяртання на працу супрацоўнікам выплачваецца сур'ёзная матэрыяльная дапамога.