Прагноз надвор'я ў Мінску стане больш дакладным

17 сентября 2018

У сталіцы завяршаюць будаўніцтва новага комплекса для метэаназіранняў. Там адновяць аэралагічныя даследаванні. Радыёзонды будуць паднімацца на вышыню да 30 кіламетраў для вывучэння верхніх пластоў атмасферы. На пляцоўцы амаль на два гектары з'явіцца і самае тэхналагічнае абсталяванне, якое дапаможа з зямлі ўлічваць максімальную колькасць параметраў. Збіраць інфармацыю будуць у рэжыме рэальнага часу. Усе звесткі паступяць у пункт кіравання.

На тэрыторыі новай метэастанцыі з'явіцца і навучальны корпус. Там спецыялісты будуць праходзіць прафесійную стажыроўку, а таксама з абсталяваннем змогуць знаёміцца сіноптыкі-пачаткоўцы. Дарэчы, падрыхтоўку кадраў сёлета пачнуць у магістратуры БДУ.