Прагноз надвор’я на сераду, 19 апреля

18 апреля 2017

Надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў сераду, 19 красавіка, будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, якое сфарміравалася ў халоднай паветранай масе. Уначы і раніцай па поўначы краіны на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца

У Брэсце - без істотных ападкаў, уначы - 1, удзень + 9

У Гродне - істотных ападкаў не чакаецца, уначы - 4, дзённая + 7

У Віцебску - без ападкаў, уначы 7 марозу, удзень 5 вышэй за нуль

У Магілёве - ападкаў не прагназуецца, уначы - 6, удзень + 7

У Гомелі - без ападкаў, уначы - 5, удзень 8 цяпла,

У Мінску - ападкаў не чакаецца, уначы - 5, удзень + 7

У бліжэйшыя дні ў сталіцы: у чацвер без ападкаў, + 7, у пятніцу 8 цяпла, невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег).

Надвор’е ў суседніх краінах: у Маскве + 3, ў Вільнюсе 6 цяпла, у Кіеве + 9, Варшаве 7 з плюсам.

Надвор’е ў Заходняй Еўропе: у Парыжы + 10, Берліне + 7, Вене 4 цяпла, Рыме + 15 градусаў.