Прагноз надвор'я на 8 чэрвеня

7 июня 2021

Надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса.

Папярэджанне аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах - аранжавы ўзровень небяспекі.

Днём 8 чэрвеня (аўторак) на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, па ўсходзе пры навальніцах месцамі град, моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.