Прагноз надвор’я на 6 мая

5 мая 2017

Надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў суботу 6 мая па заходняй палове краіны будзе вызначаць атмасферны фронт, на ўсходзе адчуецца ўздзеянне поля павышанага атмасфернага ціску.

Небяспечных метэаз’яў па краіне не чакаецца.

У Брэсце - кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца, уначы +9, удзень +21

У Гродне – кароткачасовыя дажджы, уначы +7, удзень +17

У Віцебску – без істотных ападкаў, уначы +3, удзень 16 вышэй за нуль

У Магілёве - істотных ападкаў не чакаецца, уначы +5, удзень +17

У Гомелі – без істотных ападкаў, уначы +7, удзень 19 цяпла

У Мінску – без істотных ападкаў, уначы +6, удзень +17

У бліжэйшыя дні ў сталіцы: у пятніцу без істотных ападкаў, +19 , у суботу 14 цяпла, кароткачасовы дождж.

Надвор’е ў суседніх краінах: у Маскве +13, ў Вільнюсе 16 цяпла, Кіеве +21, Варшаве 18 з плюсам.

Надвор’е ў Заходняй Еўропе: у Парыжы +16, Берліне +15, Вене 16 цяпла, Рыме +23 градусы.