Надвор'е ў Беларусі будзе вызначацца ўплывам паўднёвага цыклона і яго атмасферных франтоў. Ноччу па поўдні, раніцай і днём у многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы.
Па захадзе рэспублікі месцамі вельмі моцныя дажджы. У дзённыя гадзіны па ўсходзе месцамі град. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с (аранжавы ўзровень небяспекі).













