Прагноз надвор’я на 2 чэрвеня

1 июня 2017

Надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў пятніцу, 2 чэрвеня, будзе вызначаць атмасферны фронт і халодная няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы. Увага! Уначы па поўначы, а ўдзень у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У Брэсце без істотных ападкаў, уначы +7, удзень +22.

У Гродне ўначы без істотных ападкаў, +6, удзень кароткачасовы дождж, +17.

У Віцебску ўначы без ападкаў, +3, удзень 15 вышэй за нуль, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца.

У Магілёве кароткачасовы дождж, уначы 4 градусы цяпла, удзень +14.

У Гомелі ўначы без істотных ападкаў і +6, удзень +16, кароткачасовы дождж.

У Мінску ўначы без істотных ападкаў, +5, удзень +16, кароткачасовы дождж.

У найбліжэйшыя дні ў сталіцы чакаецца: у суботу без ападкаў, +18, у нядзелю +23 і без істотных ападкаў.

Надвор’е ў суседніх краінах. У Маскве +19, у Вільнюсе 21 градус цяпла, Кіеве +28, у Варшаве 23 з плюсам.

Надвор’е ў Заходняй Еўропе: у Парыжы +24, Берліне +23, у Вене 27 цяпла, у Рыме +28 градусаў.