Надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным зона павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплая няўстойлівая паветраная маса. Папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве (аранжавы ўзровень небяспекі).
У дзённыя гадзіны 22-24 чэрвеня (аўторак-чацвер) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-34°С, 22 чэрвеня (аўторак) у асобных раёнах па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 35°С, 23-24 чэрвеня (серада-чацвер) месцамі па краіне да плюс 35-36°С.













